Тамара Овсянникова (Тамира Кармен). Дзедава навука

Овсянникова Тамара ПетровнаБыло гэта даўно. Любачка, здаецца, яшчэ і ў школу не хадзіла. Яна часта бегала да дзядулі з бабуляй у суседнюю вёску, дзе    гуляла са стрыечнай сястрою Таняй.

І ў той памятны для яе дзень Любачка была ў Бераснёўцы. Бабуля Аўдзюха пякла хлеб, а дзядуля Пятро ціснуў алей з ільнянога насення. Пах аднаго і другога разносіўся  па  падворку. Любачка з Таняю ўжо нічым займацца не маглі, чакалі. І вось бабуля вынесла ў садок адзін за другім духмяныя боханы хлеба, гаспадарліва накрыла даматканым ручніком, а дзядуля вынес у шкляным слоіку такі ж духмяны алей. Дзядуля наліў у талеркі алей, паставіў салонку і ўзяў у рукі  бохан хлеба. Потым загадкава паглядзеў на дзяўчынак і запытаўся, ці ведаюць яны, як правільна трэба адразаць хлеб. Любачка была старэйшай, таму дзядуля падаў  нож ёй. Любачка глядзела на круглы хлеб і не ведала, з якога боку падступіцца. Убачыўшы яе разгубленасць, дзядуля забраў нож і сказаў: «Хлеб трэба рэзаць ад ілба». Ён перахрысціўся і дадаў:  «Дзякуй  табе,  Божа, за хлеб-соль, якія ты нам пасылаешь”. Потым паглядзеў на Любачку: «Табе, Любачка, якую скібку адрэзаць, паньскую ці сялянскую?»  Любачка зноў разгубілася, таму што не ведала, чым яны адрозніваюцца. Для яе больш загадкавым было слова «паньскую», таму яна і папрасіла панскую. Дзядуля адрэзаў танюсенькую скібку праз увесь бохан і падаў ёй.

– Ну, а табе, Таня, якую? – звярнуўся ён да другой унучкі. Таня не разгубілася і папрасіла сялянскую. Дзядуля ёй адрэзаў ладную лусту хлеба, а на Любачку паглядзеў і лагодна ўсміхнуўся.

Читать другие миниатюры, участвующие в конкурсе «Колибри» 2015

 

1 балл2 балла3 балла4 балла5 баллов (2 голос, оценка: 5,00 из 5)
Загрузка...

Читайте ещё по теме:


1 комментарий

  1. Максим Денисов:

    Мудра новела-притча, яку автор розповідає з доброю посмішкою…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


4 + 9 =