Виталий Бабич (Chist). Рухавік на кожны дзень

горный пейзаж,человек стоит на выступе над рекойАднойчы я стаў сведкам цікавай размовы, якая адбылася ў аўтобусе.

Насупраць мяне сядзела жанчына з хлопчыкам гадоў дзесяці. Ён быў незадаволены:

– Ну, вось зноў адно і тое ж. Школа, гурток, падрыхтоўка ўрокаў, сон. Школа, другі гурток, падрыхтоўка ўрокаў, сон. Хутчэй бы канікулы!

– Што ж ты такое гаворыш, Макар? Яшчэ толькі пачатак вучэбнага года, – здзівілася маці. – Мне за цябе сорамна.

– Цікава, малады чалавек, – уступіў у размову мужчына, які сядзеў побач са мною. – А што б ты рабіў, калі б у цябе не было школы, гурткоў, самастойнай работы над урокамі і нават сну? Гуляў бы ў камп’ютарныя лялькі-забаўлялкі?

Такое пытанне было нечаканым для хлопчыка. Прызнаюся, у маёй галаве бліснула падобная думка, але агучыць яе я не адважыўся.

Хлопчык у адказ толькі паціснуў плячыма. А мужчына працягваў:

– Вось маё жыццё, калі паглядзець збоку, яшчэ больш аднастайнае, чым тваё, Макар: работа, хатнія турботы, зноў работа. І так, лічы, ва ўсіх дарослых.

І раптам ён звярнуўся да мяне:

– У вас, паважаны, у жыцці такая ж лінія? Я не памыляюся?

– Ну, увогуле, такая ж, – пацвердзіў я.

– Вось! Але гэта толькі знешне.

– Слухай, сынок, разумнага чалавека. Слухай! – уступіла ў размову маці Макара. – Можа ляноты ў табе менш стане.

– Не стане, калі сам не захоча ад яе пазбавіцца, – уставіў я аргумент са свайго асабістага вопыту.

Тэма размовы цякла ў складанае рэчышча, але мужчына хутка зрабіў патрэбны акцэнт:

– Мне, паважаныя, на жаль, трэба выходзіць на наступным прыпынку, таму кажу табе, Макар, самае галоўнае. Гатовы слухаць?

– Гатовы, – не зусім упэўнена адказаў хлопчык.

– Пакуль цячэ наша знешне аднастайнае жыццё, кожны дзень нешта мяняецца вакол нас і нават у сусвеце: змяшчаюцца сілы ўзаемадзеяння планет і зорак, адпаведна з гэтым мяняюцца напрамкі і склад атмасферных ападкаў, а значыць і надвор’е. Кожны дзень у свеце адбываюцца навуковыя даследванні і адкрыцці, будуюцца жылыя дамы, заводы, крамы, школы. Але некаторыя з іх, на жаль, наадварот – разбураюцца. Яшчэ хутчэй усё змяняецца ў прыродзе. А яшчэ хутчэй – у разоў пяць-дзесяць – адбываецца рух у душы кожнага чалавека. Толькі не кожны здольны гэта заўважыць і кіраваць такім працэсам. Адзін чалавек, нібы альпініст, падымаецца на новыя вышыні сваіх магчымасцей, а другі, як пясчынка ў патоку, нясецца нявядома куды, а часцей усяго – уніз. Так што, мой дарагі школьнік, выбірай, дзе твой рух. Жадаю не памыліцца!

Наш мудры спадарожнік устаў і накіраваўся да выхаду. Дзверы адчыніліся. Ён выйшаў і імгненна знік у людскім потоку.

Я зірнуў на Макара. Ён глядзеў у акно, задумаўшыся пра нешта. Можа быць, убачыў новы сэнс у гэтай аднастайнасці вакол сябе. Або ўпершыню ў сваім жыцці спрабаваў зрабіць асэнсаваны выбар паміж пясчынкай і альпіністам?..

Дык і для мяне самога будзе нялішнім падкарэктаваць свой рух. Які ж я альпініст, калі затрымаўся на заваяванай вышыні?.. Пярэдых даўно скончыўся. Цяпер толькі ўверх!

Уверх!..

Читать другие миниатюры, участвующие в конкурсе «Колибри» 2015

 

1 балл2 балла3 балла4 балла5 баллов (4 голос, оценка: 4,75 из 5)
Загрузка...

Читайте ещё по теме:


комментария 2

  1. Миросозерцатель:

    Мудро!

  2. Игорь Касьяненко:

    Дуже сподобалася думка про те, що поки тече наше одноманітне життя, в якому ми не помічаємо змін, світ навколо постійно змінюється! І ми самі внутрішньо змінюємося. І раптово опиняємося в іншому світі і стаємо іншими самі. Це помічають тільки люди, які мають дар аналізувати себе в часі. А якщо не пам’ятаєш себе в минулому, ти не усвідомлюєш хто ти є і зараз.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


2 + 3 =